•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Качанава: узаемадзеянне дэпутацкага корпуса з мясцовымі органамі ўлады павінна быць эфектыўным

31.01.2020
Узаемадзеянне дэпутатаў розных узроўняў з мясцовымі органамі ўлады павінна быць эфектыўным і садзейнічаць вырашэнню канкрэтных праблем людзей на месцах. Аб гэтым заявіла сёння журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава перад сустрэчай з дэпутацкім актывам Магілёўскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дэпутаты мясцовых Саветаў добра валодаюць інфармацыяй аб сітуацыі ў сваіх рэгіёнах, ведаюць, якія праблемы ёсць у людзей, адзначыла Наталля Качанава. "Але ведаць мала - трэба рабіць усё, каб яны былі вырашаны", - падкрэсліла яна. У гэтым плане важна сумесная эфектыўная работа дэпутацкага корпуса з мясцовымі органамі ўлады. "Я сёння разлічваю на шчырую размову са старшынямі раённых і гарадскіх Саветаў Магілёўскай вобласці. Паглядзім, якія ў іх пытанні, якія ёсць праблемы і што трэба вырашаць", - дадала старшыня Савета Рэспублікі.

Ключавыя задачы дэпутатаў, акрэсленыя кіраўніком дзяржавы, павінны выконвацца якасна і своечасова. Асноўнае патрабаванне Прэзідэнта - ставіць у аснову людзей і справядлівае стаўленне да іх - павінна быць рэалізавана ў поўнай меры, акцэнтавала ўвагу Наталля Качанава.

Раней адбылася сустрэча старшыні Савета Рэспублікі з дэпутатамі мясцовых Саветаў Віцебскай вобласці. Пытанні рэгіянальнага развіцця і работу са зваротамі грамадзян абмеркавалі на пасяджэнні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі.

"Важна, каб усе пытанні, што ўзнікаюць у грамадзян, своечасова былі даведзены да тых, хто іх павінен вырашаць, - падкрэсліла Наталля Качанава. - У прынцыпе, заканадаўча ў нашай краіне ўсе пытанні ўрэгуляваны. Больш таго, прыняты меры па развіцці ключавых сфер: будаўніцтва, АПК. Гэта тыя пытанні, якія разгледжаны на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Застаецца толькі рэалізоўваць пастаўленыя задачы".-0-


НАВIНЫ БЕЛАРУСI