• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Рэспубліканская ўніверсіяда-2019 па лёгкай атлетыцы пройдзе ў Магілёве 24-26 студзеня

24.01.2019

Рэспубліканская ўніверсіяда-2019 па лёгкай атлетыцы ў памяшканні пройдзе 24-26 студзеня ў магілёўскім спарткомплексе "Алімпіец", паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

Турнір з'яўляецца традыцыйным і праводзіцца 2 разы ў год - летам і зімой. Спаборніцтва збярэ студэнтаў больш як з 20 ВНУ краіны.

Праграма ўключае 17 лёгкаатлетычных відаў. Сярод іх: бег на розныя дыстанцыі, бег з бар'ерамі, скачкі з шастом і ў вышыню, трайны скачок, штурханне ядра, спартыўная хадзьба на 5 км і 10 км, пяцібор'е, сямібор'е і інш.

Першымі 25 студзеня ў 9.45 у сектар выйдуць дзяўчаты. Спартсменкі выканаюць трайны скачок. Следам за імі выступяць пяціборкі на дыстанцыі 60 м з бар'ерамі і сяміборцы, якім трэба будзе прабегчы 60 м. Завершаць спаборніцкі дзень скачкі ў вышыню і фінальныя забегі на 60 м. 26 студзеня першынство пачнецца ў 9.45 з бегу на 60 м з бар'ерамі ў юнакоў. Закрываць зімовую ўніверсіяду будуць эстафеты 4х200м.

Пераможцаў і прызёраў узнагародзяць як у камандным, так і асабістым заліках. Цырымоніі ўручэння медалёў, дыпломаў і каштоўных падарункаў будуць праводзіць па выніках кожнага спаборніцкага дня.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI