• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Лукашэнка падпісаў указ ад прадаўжэнні на 3 месяцы тэрміну дзеяння дакументаў і даведак

20.05.2020

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 172 "Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Выдадзеныя фізічным і юрыдычным асобам (у тым ліку і індывідуальным прадпрымальнікам) даведкі і дакументы, тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў перыяд з 30 красавіка па 31 ліпеня 2020 года, застануцца дзеючымі яшчэ тры месяцы. Напрыклад, калі тэрмін дзеяння дазволу завяршаецца 15 мая 2020 года, то ён будзе прадоўжаны аўтаматычна да 15 жніўня 2020 года.

Пастановай Савета Міністраў будуць вызначаны вычарпальныя пералікі дакументаў, тэрмін дзеяння якіх прадаўжаецца, і найменняў адміністрацыйных працэдур, пры ажыццяўленні якіх такія дакументы выдаюцца.

У перыяд складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі прапанаваныя меры дадуць магчымасць скараціць колькасць наведванняў дзяржаўных органаў (арганізацый) для афармлення неабходных дакументаў, знізіць адміністрацыйную нагрузку на грамадзян і суб'екты гаспадарання, адкласці на 3 месяцы іх фінансавыя расходы.

Паводле існуючай у БЕЛТА інфармацыі, пастанова Савета Міністраў, якая вызначае пералік дакументаў і працэдур, будзе прынята і апублікавана ў бліжэйшы час. Мяркуецца, што ў яе будуць уключаны, у прыватнасці, працэдуры выдачы медыцынскай даведкі аб стане здароўя, пашпарта грамадзяніна Беларусі (для тых, хто пражывае ў сваёй краіне) у сувязі з дасягненнем 14-гадовага ўзросту, вадзіцельскага пасведчання на права кіравання механічным транспартным сродкам. Акрамя таго, у пералік дакументаў, якія падлягаюць прадаўжэнню, прапануецца ўключыць сертыфікаты прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці, у тым ліку паслуг банкам, нябанкаўскім крэдытна-фінансавым, страхавым арганізацыям, камерцыйным мікрафінансавым арганізацыям і лізінгадаўцам.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI