• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Алег Чыкiда, старшыня Магілёўскага райвыканкама: «Усебеларускі народны сход – гаючая сіла, накіраваная на стварэнне»

19.01.2021

– У форуме прымуць удзел людзі розных прафесій і узростаў, але аб'яднаныя актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, ведаючыя сваю справу і думаючыя на перспектыву. Тыя, каму не абыякавы лёс краіны, а значыць і таго роднага кутка, дзе яны нарадзіліся, дзе жывуць іх дзеці, унукі.

Ад Магілёўскага раёна на Усебеларускі народны сход абрана 13 дэлегатаў - гэта прадстаўнікі вялікага працоўнага калектыву, здольнага вырашаць усе задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы з мэтай падняць жыццё людзей на больш высокі ўзровень. Усе планы рэальна выканальныя, калі кожнаму актыўна і з належнай адказнасцю ўключыцца ў працу, узяўшы за аснову арыенціры, якія будуць вызначаны на Усебеларускім народным сходзе самімі ўдзельнікамі будаўніцтва будучыні краіны.

У Магілёўскім раёне выкананы і перавыкананы паказчыкі пяцігадовага плана і цяпер стаіць задача - не змяншаць тэмпы, а сістэмна працаваць у кожнай галіне народнай гаспадаркі, забяспечваючы камфортныя ўмовы жыцця людзей і іх бяспеку.

Нарошчваючы вытворчасць, мы будзем развіваць сацыяльную інфраструктуру і, у першую чаргу, будаваць жыллё з прадуманым планам забудовы, каб побач былі дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі. Падтрымка сям'і, стварэнне ўмоў для моладзі, клопат пра ветэранаў - усё гэта па-ранейшаму будзе прыярытэтнымі напрамкамі ў дзейнасці. Самае каштоўнае - здароўе людзей, таму проста наш абавязак - забяспечыць іх чыстай пітной вадой. На тэрыторыі раёна ў многіх населеных пунктах ўжо вырашана гэтая праблема, і будаўніцтва станцый абезжалезвання працягваецца.

Пытанне эканоміі і эфектыўнага выкарыстання сродкаў - гэта яшчэ адзін важны напрамак дзейнасці, як і энергазберажэнне.

Парадак павінен быць усюды і ва ўсім, асабліва на зямлі, якая «і накорміць, і напоіць» калі яе разараць і засеяць. Гэта сяляне ўмеюць рабіць, галоўнае - падыходзіць да ўсяго з усведамленнем таго, што ў мірнай спакойнай краіне, нашай Беларусі, ёсць усё, каб працаваць, праяўляць сваю ініцыятыву, ствараць даброты, гадаваць дзяцей і жыць добра.

http://www.pniva.by/2021/01/predsedatel-mogilevskogo-rajispolkoma-oleg-chikidavsebelorusskoe-narodnoe-sobranie-zhivitelnaya-sila-napravlennaya-na-sozidanie/