•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Малады заатэхнік Анатоль Елтышоў пасля адпрацоўкі замацаваўся на птушкафабрыцы "Ялец"

25.03.2024

Штогод у Магілёўскі раён размяркоўваюцца каля 150 маладых спецыялістаў. Ініцыятыўная і граматная моладзь заўсёды мае вельмі добрыя магчымасці для кар'ернага росту. Стаўленне да яе асаблівае - кожны месяц кіраўніцтва райвыканкама сустракаецца з маладымі спецыялістамі, ім аказваецца дапамога ў адаптацыі ў прафесіі, вядзецца кантроль за ўмовамі пражывання.

Галоўнае для наймальніка - цёпла прыняць, падтрымаць у працы, паклапаціцца пра жыллё і побыт, аплату працы, пастарацца, каб маладому чалавеку было максімальна камфортна і цікава працаваць.

Безумоўна, тады пасля адпрацоўкі ён не сыдзе, а застанецца ў калектыве, як гэта зрабіў наш герой - заатэхнік ПВДУП "Птушкафабрыка "Ялец" Анатоль Елтышоў.

Вельмі дружны калектыў сустрэўся на жыццёвым шляху маладому спецыялісту, калі ў 2017 годзе пасля заканчэння БДСГА (УА "Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія") хлопец прыехаў працаваць на птушкафабрыку.

– Вучыўся па мэтавым накіраванні ад Магілёўскага райвыканкама – родам я з Касцюковіцкага раёна, вырас у вёсцы, дзе ў бацькоў была вялікая гаспадарка, у тым ліку шмат птушкі: куры, гусі, качкі. Таму і спецыяльнасць, і будучую прафесію хацелася звязаць з сельскай гаспадаркай: працаваць менавіта з птушкай. У нашым раёне такой магчымасці не было, а вось у Магілёўскім - калі ласка, - распавёў спецыяліст.

З жыллём Анатолю таксама дапамаглі – знайшлі арэндную кватэру ў аграгарадку Вейна, так што заматываваны малады чалавек і не думаў сыходзіць і, адслужыўшы ў войску, канчаткова замацаваўся ў сельгасарганізацыі.

Сёння асноўная задача заатэхніка на птушкафабрыцы - кантроль за выкананнем тэхналогіі на ўсіх працэсах, гэта датычыцца і вырошчвання бройлераў, і вытворчасці яек.

Птушкафабрыка ўключае пяць птушнікаў для вырошчвання куранят бройлераў і яшчэ адзін - для курэй-нясушак. Абслугоўваюць птушынае царства 17 чалавек - дасведчаныя аператары і птушкагадоўцы, у калектыў якіх так лёгка ўліўся Анатоль, усе прафесіяналы сваёй справы, граматныя і адказныя.

Аднак, як прызнаецца Анатоль, як бы ён ні любіў птушак, салодкае ён любіць таксама, таму акрамя працоўных будняў мае хобі выхаднога дня - трымае пчальнік на 23 пчоласям'і.