• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Магілёве назвалі лепшых па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за мінулы год

24.02.2023

Сёння Магілёўшчына віншуе тых, хто дабіўся высокіх вынікаў у рабоце, называе імёны пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу «Чалавек года Магілёўшчыны», уручае ўзнагароды лепшым раёнам і гарадам вобласці, якія вызначаліся ў спаборніцтвах па сацыяльна-эканамічным развіцці.

— Мы не дрэнна спрацавалі летась, павялічылі паступленні ў бюджэт, вырасла заработная плата, — падкрэсліў у размове з журналістамі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. — Шмат чаго зроблена ў сацыяльнай сферы, пабудаваныя новыя медыцынскія і інфраструктурныя аб’екты. Экспарт павялічыўся, у тым ліку і ў краіны так званай «дальняй дугі». За мінулы год мы экспартавалі рэкордны аб’ём нашай прадукцыі. Калі браць сельскую гаспадарку, то сёння мы пастаўляем каля 100 найменняў гатовай прадукцыі у 42 краіны свету. Гэта сумесная, карпатлівая праца многіх людзей. У аснове ўсіх паказчыкаў самае галоўнае — чалавек, яго зарплата, дабрабыт. За гэтымі лічбамі знаходзіцца наша падаткаабкладанне, а гэта тыя паступленні, якія мы можам накіраваць на будаўніцтва дарог, рамонт жылля, павялічэнне заробку для бюджэтнікаў, на барацьбу з каранавірусам.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прымае ўдзел намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак. У сваёй прамове ён адзначыў, што сёння ў гістарычны летапіс Магілёўскай вобласці ўпісваюцца імёны лепшых кіраўнікоў, працоўных калектываў, спецыялістаў.

— Мінулы год быў не з лёгкіх, аднак вобласць працягвала плённа развівацца, — резюмаваў ён. — Вырашана шмат задач, пастаўлены новыя рэкорды, узяты новыя планкі. Ёсць пераможцы і перадавікі, на якіх трэба раўняцца ў бягучым годзе. Вяршыні, якія скараюцца нам сёння стануць добрым трамплінам для будучых пакаленняў. 

Пераможцам спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці сярод гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці за 2021 год стаў Бабруйск. Старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнёў атрымаў пераходны сцяг, дыплом I ступені і 750 базавых велічынь на далейшае развіццё горада. Дыплом I ступені і 525 базавых велічыняў уручаны старшыні Крычаўскага райвыканкама Андрэю Седукову — за перамогу сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва звыш 20 тысяч. Сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва менш чым 20 тысяч чалавек пераходзячы сцяг, дыплом I ступені і 450 базавых велічынь атрымаў Бялыніцкі раён (старшыня Васіль Захаранка), а дыплом II ступені і грашовую ўзнагароду ў памеры 300 базавых велічынь — Мсціслаўскі раён (старшыня Дзмітрый Пімашэнка).

За дасягненне высокіх паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках работы за 2021 год Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны Касцюковіцкі раён (старшыня Аляксандра Міхеенка), Кіраўскі (Галіна Слабоднікава) і Магілёўскі (Алег Чыкіда).

Пятнаццаць чалавек атрымалі ганаровае званне «Чалавек года Магілёўшчыны».

Сярод іх пераможца рэспубліканскага і абласнога фестывалю працаўнікоў вёскі «Дажынкі» трактарыст-машыніст Бялыніцкага СВК «Калгас Радзіма» Мікалай Дарэчкін, дырэктар Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа Віктар Бурака, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы Уладзімір Дудко, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека і іншыя.

Для прысутных адбыўся канцэрт «У гонар роднай Магілёўшчыны».

 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара