•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У прыярытэце – пытанне работы са зваротамі грамадзян

08.02.2021

Пытанне працы з зваротамі грамадзян з'яўляецца адным з прыярытэтных у дзейнасці раённага выканаўчага камітэта і знаходзіцца на пастаянным кантролі - гэта падкрэсліў кіраўнік справамі райвыканкама Аляксандр Маргуноў падчас правядзення семінара-вучобы ў рэжыме відэаканферэнцыі. Тэма семінара - «Аб некаторых пытаннях работы са зваротамі грамадзян, юрыдычных асоб, ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і ўдасканалення работы са зваротамі грамадзян».

Ведучы гаворку аб удасканаленні работы з насельніцтвам, Аляксандр Маргуноў адзначыў формы і метады дзейнасці, якія спрыяюць павышэнню якасці працы. У прыватнасці, гэта правядзенне прыёмаў грамадзян кіраўнікамі райвыканкама, сельсаветаў у Адзіны дзень прыёму штотыдзень. Рашэнню праблемных пытанняў непасрэдна на месцах спрыяюць выязныя прыёмы грамадзян, якія праводзяцца штоквартальна ў сельскіх Саветах кіраўніцтвам райвыканкама.

Начальнік упраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама Іна Філіпава праінфармавала аб зменах і дапаўненнях, якія былі ўнесены ў закон, што тычыцца нарматыўных актаў, якія рэгулююць працу са зваротамі грамадзян з мэтай удасканалення работы з насельніцтвам. Увага акцэнтавана на памылках, дапушчаных у іншых раёнах, па выніках якіх праводзяцца маніторынгi.

Памочнік пракурора Магілёўскага раёна Марыя Бараноўская прывяла прыклады тыповых парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб і дала пэўныя рэкамендацыі.

Інфармуючы ў цэлым аб працы са зваротамі грамадзян у раёне, начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Таццяна Грушэцкая адзначыла важнасць работы, якая праводзіцца ў плане зваротнай сувязі.

Выніковымi з'яўляюцца Дні інфармавання, калі вывучаецца меркаванне насельніцтва, таксама грамадзяне маюць магчымасць агучыць праблемы і атрымаць адказы на цiкавячыя іх пытанні. На пастаяннай аснове ў аддаленыя населеныя пункты выязджае цягнік «Клопат», праводзяцца «прамыя тэлефонныя лініі».

Асаблівая ўвага была звернута на ўвядзенне новай формы работы з мэтай вывучэння праблемных пытанняў. Сустрэчы з сельскімі жыхарамі былі арганізаваны ў 217 населеных пунктах з дэпутатамі, старшынямі і членамі сельвыканкамаў, што спрыяла аператыўнаму вырашэнню пытанняў.

Менш у параўнанні з папярэднім годам паступіла зваротаў грамадзян у 2020 годзе ў Магілёўскі райвыканкам, скарацілася колькасць калектыўных зваротаў.

У цэлым была адзначана сістэмная праца ў раёне са зваротамі грамадзян, а таксама эфектыўнасць новай формы - сустрэч з насельніцтвам на месцах дэпутатаў, старшынь сельвыканкамаў, кіраўнікоў службаў і арганізацый.

Унесена прапанова праводзіць семінары-вучобы ў частцы выканання заканадаўства і ўдасканалення працы са зваротамі грамадзян.

Матэрыял падрыхтавала

Святлана Дзядушка.

Фота Юліі Марковіч.