• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Вера Шырокая: «Белая Русь» аб'ядноўвае сёння практычна ўвесь стратэгічны сацыяльны рэсурс нашай дзяржавы

22.02.2023

- Заклад міру і згоды ў дзяржаве залежыць ад узроўню развіцця грамадзянскай супольнасці, а партыйнае будаўніцтва лічу неабходнай стратэгіяй, бо гэта не толькі ўдзел грамадзян у дзяржаўным кіраванні, але і аснова палітычнай стабільнасці. Без моцных палітычных партыяў і грамадзкіх аб'яднанняў цяжка далей вырашаць многія працэсы. Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» аб'ядноўвае на сёння практычна ўвесь стратэгічны сацыяльны рэсурс нашай дзяржавы. І досвед працы, і поспехі, і мэты дазваляюць, на мой погляд, ажыццявіць пераход да больш сур'ёзнага статуту і працягнуць развіццё як народнай партыі. Падкрэслю, менавіта народнай, партыі, якая згуртуе асноўную частку насельніцтва і будзе здольная адказваць на запыты ў грамадстве, фармаваць грамадскую думку, спрыяць палітычнай адукацыі і выхаванню грамадзян, у першую чаргу моладзі, выказваць меркаванне грамадзян па любых пытаннях грамадскага жыцця і даводзіць да ведама дзяржаўнай улады, вылучаць кандыдатаў у заканадаўчыя і прадстаўнічыя органы, - падзялілася меркаваннем Вера Шырокая, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

bobrlife.by