•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

За апошнія пяць гадоў у эканоміку Магілёўскага раёна прыцягнута два мільярды рублёў інвестыцый

26.04.2024

За гэты ж перыяд за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей працаўладкавана звыш 1600 чалавек. У 2023 годзе ў раёне было выканана даручэнне Кіраўніка дзяржавы - рэалізаваны інвестпраект па праграме "Адзін раён - адзін праект": завод па вытворчасці тэхнічнага вугляроду пабудаваў рэзідэнт СЭЗ "Магілёў" ЗТАА "Омск Карбон Магілёў". Інвестыцый у асноўны капітал асвоена звыш 320 мільёнаў рублёў. Створана каля 570 новых працоўных месцаў, што на 150 больш, чым прадугледжваў інвестдагавор. Кампанія працягвае будаўніцтва новых тэхналагічных патокаў, пашыраючы вытворчасць. Сёлета рэалізацыю інвестпраекта пачало яшчэ адно прадпрыемства.

У трэндзе аграбізнес. ЗАТ "Сервалюкс Агра" рэалізавала інвестпраект па пашырэнні прамысловай вытворчасці мяса куранят бройлераў, у гэтым годзе плануе пабудаваць новыя птушнікі. Новы ўласнік ТАА "Птушкафабрыка "Рамановічы" актыўна інвесціруе ў набыццё сельгастэхнікі і пашырэнне вытворчасці яек. Чатыры сельгаспрадпрыемства
раёна рэалізуюць інвестпраекты па будаўніцтве малочнатаварных комплексаў.

Адным з напрамкаў прыцягнення інвестыцый з'яўляецца будаўніцтва жылля. Толькі за апошнія два гады ў Магілёўскім раёне было ўведзена больш за 64 тысячы квадратных метраў, столькі ж і ў планах на гэты год.

Для дыялогу прадстаўнікоў улады і бізнес-супольнасці, абмеркавання перспектыўных праектаў пляцоўкай стаў раённы інвестыцыйны форум "Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцяў". За пяць гадоў правядзення форуму ў эканоміку раёна было прыцягнута звыш 600 мільёнаў рублёў.

У Магілёўскім райвыканкаме паведамілі, што праца з патэнцыйнымі інвестарамі была і застаецца адным з асноўных напрамкаў дзейнасці раённых улад, бо без прыцягнення інвестыцый няма будучыні:

– Стабільная праца прадпрыемстваў забяспечвае пастаянны рост заработнай платы, падатковых даходаў у бюджэт раёна, што дае магчымасць захаваць яго сацыяльную накіраванасць. Магілёўскі раён займае лідзіруючыя пазіцыі па сярэднямесячнай заработнай плаце з усіх сельскагаспадарчых раёнаў вобласці, а з пачатку гэтага года абагнаў гэты паказчык і па Магілёве. На сацыяльную сферу накіроўваецца значная частка бюджэтных сродкаў - амаль палова (47%). Адной з асаблівасцей расходнай часткі бюджэту раёна з'яўляецца тое, што ў ім поўнасцю адсутнічаюць расходы на ахову здароўя, пры гэтым частка сродкаў бюджэту ў выглядзе іншых міжбюджэтных трансфертаў перадаецца ў абласны бюджэт на кампенсацыю затрат па ахове здароўя жыхароў Магілёўскага раёна.

https://www.sb.by/articles/za-poslednie-pyat-let-v-ekonomiku-mogilevskogo-rayona-privlecheno-dva-milliarda-rubley-investitsiy.html ;