• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Абласное ўпраўленне МНС і «Радыё Магілёў» арганізуюць сумесны праект для сапраўдных мужчын

17.02.2021

Калі Вы сапраўдны мужчына, які стаіць на варце бяспекі сваіх родных і блізкіх, якога не палохаюць перашкоды і цяжкасці, то Вам абавязкова трэба прыняць удзел у праекце «На-100ящий мужчина», які праводзіцца Магілёўскім абласным упраўленнем МНС сумесна з абласным радыё «Радыё Магілёў» напярэдадні самага мужчынскага свята – 23 лютага.

Як расказала старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых, праект стартуе 15 лютага. У перадабедзенны час з 12.00 да 13.00 у эфіры радыёвядучыя будуць агучваць умовы. Заданні незвычайныя і крэатыўныя: неабходна адгадаць вядомую песню, выкананую мужчынам, але прысвечаную жанчыне. У суполцы УКантакце «Радыё Магілёў» будуць размешчаны фразы-пярэкруты з прыпева гэтай песні. Пярэкрут–гэта калі ўсе словы замененыя антонімамі, г. зн. словамі, процілеглымі па сэнсе (баязлівец– смяльчак, зямля–неба, добрая–злая). Тым, хто першым правільна адгадае песню, прадастаўляецца ўнікальная магчымасць прайсці квэст у абласным цэнтры бяспекі з элементамі дымавога, ледзянога, вогнетушыльнага экшна і на справе даказаць, што ён сапраўдны мужчына!

Наладжвайце радыёпрыёмнікі на хвалю «Радыё Магілёў», сачыце за эфірамі, выбудоўвайце лагічна-антанамічны ланцужок, успамінайце песні і любіце жанчын!

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт