• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Амаль 5 тыс. чалавек знаходзяцца ў добраахвотных дружынах у Магілёўскай вобласці

19.04.2021

Амаль 5 тыс. чалавек знаходзяцца ў добраахвотных дружынах у Магілёўскай вобласці, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

«Усяго ў Магілёўскай вобласці створаны 603 добраахвотныя дружыны з агульнай колькасцю амаль 5 тыс. чалавек. У сельскай мясцовасці функцыянуе амаль 130 такіх дружын, – адзначылі ва УУС. – У склад добраахвотных дружын уваходзяць людзі, якія не могуць заставацца ў баку ад навакольных падзей, і дапамагаюць міліцыі ў навядзенні парадку ў населеных пунктах».

Асноўныя функцыі, якія ўскладзены на добраахвотныя дружыны –дапамога ў ахове грамадскага парадку. Яны дапамагаюць забяспечваць захаванасць уласнасці юрыдычных і фізічных асоб, грамадскую бяспеку і бяспеку дарожнага руху. «Яшчэ адзін важны напрамак працы–садзейнічанне праваахоўным органам у прафілактычнай дзейнасці», – падкрэслілі ў абласным ведамстве.

Дружыннікі выходзяць на дзяжурства разам з участковымі, нарадамі ДПС і патрульна-паставой службай па вызначаным графікам. «Летась члены добраахвотных дружын больш за 1,7 тыс. разоў удзельнічалі ў забеспячэнні аховы грамадскага парадку, у тым ліку на масавых мерапрыемствах, падчас прафілактычных адпрацовак», – адзначылі спецыялісты.

У 2020 годзе пры садзейнічанні дружыннікаў было затрымана 725 правапарушальнікаў, з іх 112 – за дробнае хуліганства, больш за 300 чалавек – за з’яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт