• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Дабрачынную акцыю «Браты нашы меншыя» запускае моладзь Магілёўшчыны

27.01.2021

На Магілёўшчыне стартуе рэгіянальная дабрачынная акцыя «Браты нашы меншыя», накіраваная на аказанне дапамогі бяздомным жывёлам, якія знаходзяцца ў прытулках, на ператрымцы ў валанцёраў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры абласнога камітэта ГА «БРСМ».

Як патлумачылі суразмоўцы, прыняць удзел у акцыі можа любы жадаючы. Для гэтага неабходна набыць тавары для жывёл, напрыклад, сухія кармы, крупы, супавыя наборы, кансервы для катоў і сабак, напаўняльнікі, медыкаменты і інш. прадукцыю і перадаць пакупкі ў камітэт БРСМ для МГААЖ «Добрае Сэрца» і БГААЖ «Дабрадзейнасць».

«Дабрачынная акцыя пройдзе ў кожным раёне Прыдняпроўскага краю, – распавялі ў прэс-цэнтры. – У Магілёве валанцёры руху ГА «БРСМ» «Добрае Сэрца» арганізуюць збор зоатавараў для бяздомных жывёл ва ўнівермагу «Цэнтральны» з 25 студзеня па 5 лютага. Перадаць рэчы і прадукты харчавання можна будзе з 15.00 да 18.00».

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт