Дзень кадравых прызначэнняў адбыўся ў Магілёўскім аблвыканкаме. Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка узгадніў шэраг назначэнняў у сельскагаспадарчай сферы рэгіёна.
Так, першым намеснікам старшыні Горацкага райвыканкама – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні – зацверджаны Канстанцін Савін.
У Клімавіцкім раёне на пасаду дырэктара КСУП «Прыгранічны-Агра» прызначаны Дзмітрый Талалаеў, на пасаду дырэктара ААТ «Макеевічы» – Мікалай Пруднікаў, дырэктарам КСУП «Міхалінскі» стала Надзея Галячэнка.
Новыя кіраўнікі з’явяцца і ў ААТ «Сасновы бор г. Чавусы» Чавускага раёна, дырэктарам якога прызначаны Яўген Мельнічонак, і ў ААТ «Эксперыментальная база “Спартак”» Шклоўскага раёна (дырэктарам прызначаны Сяргей Мхітараў).