• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Дзякуючы мадэрнізацыі галіны ЖКГ Магілёўскай вобласці зэканоміла Br10 млн

15.02.2021

Br 10 млн удалося зэканоміць ЖКГ Магілёўскай вобласці дзякуючы мадэрнізацыі галіны, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ. Новыя кацельні, ачышчальныя збудаванні і станцыя абезжалезвання ўжо даказалі сваю эфектыўнасць.

За 2020 год камунальнікі выканалі ўсе паказчыкі Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе».

Тэлефонныя званкі тут не змаўкаюць нават ноччу. Нібы хуткая дапамога ў сферы ЖКГ, служба 115 заўсёды на провадзе. Адна секунда – скарга ў выканаўцы. На яе разгляд адведзены суткі. На рашэнне – некалькі дзён (у залежнасці ад складанасці). Але амаль на палову заявак службам ЖКГ удаецца адрэагаваць у дзень звароту.

Ілья Майстрыкаў, спецыяліст па працы з кліентамі магілёўскіх абласных інфармацыйных сістэм:

– Са з’яўленнем службы 115 для жыхароў Магілёва, Магілёўскага раёна і вобласці стала больш камфортна. Жыхару не трэба будзе лішні раз бегаць у ЖЭУ, жылкамунгас. Ён проста набраў службу 115, дыспетчар прыняў яго заяўку, адправіў у той орган, які павінен яе выканаць. І дыспетчар кантралюе, аналітыкі таксамаажыццяўляюць кантроль над кожнай заяўкай.

Сёлета абласная служба 115 адзначыла свой першы маленькі юбілей. Ужо год дыспетчарскі цэнтр не толькі прымае заяўкі, але і аналізуе працу ЖКГ. Выразны аналіз дае магчымасць убачыць слабыя месцы і граматна размеркаваць рэсурсы. Такі падыход даў эканамічны плюс, а па скаргах – мінус.

Андрэй Кіблоў, начальнік упраўлення ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама:

– Нам удалося дасягнуць паказчыка капітальнага рамонту жылых дамоў у 460 тысяч квадратных метраў. Гэта складае 3,5 % ад агульнага жыллёвага фонду. Як вынік па дадзеных пытаннях (рамонту жылых дамоў, утрымання) колькасць зваротаў грамадзян знізілася больш чым на 6 %.

Пенсіянерка Ала Канстанцінаўна з аграгарадка Лапічы мінулай зімой была незадаволена ацяпленнем у сваёй кватэры. На шчасце, моцных маразоў не было, халодны сезон з гарачай гарбатай у руках удалося перажыць. Затое сёння, у сур’ёзны мінус, вокны ў жанчыны адчыненыя.

Ала Нагарнюк, жыхарка аграгарадка Лапічы:

– Вельмі цёпла, наогул горача. У кватэры ў мяне 23 градусы цяпер, там градуснік вісіць –можаце паглядзець. Вядома, усе людзі нашага ваеннага гарадка Лапічы ўдзячныя камунальным службам за тое, што яны зрабілі нам так цёпленька.

Наладзіць сістэму ацяплення ў аграгарадку Лапічы атрымалася з дапамогай «разумнай кацельні».

Ігар Казачонак, галоўны інжынер Асіповіцкага УКП ЖКГ:

– Мэта на нашым прадпрыемстве стаяла не проста замяніць катлы на катлы. У духу часу мы пастараліся зрабіць самую што ні на ёсць мадэрнізаваную кацельню. Устаноўлены датчык тэмпературы вонкавага паветра, які ў залежнасці ад ваганняў тэмпературы ўстанаўлівае алгарытм працы катла.

Толькі за 2020 год у вобласці адрамантавалі і мадэрнізавалі каля дзясятка кацельняў, столькі ж увялі ў эксплуатацыю абноўленых ачышчальных збудаванняў. Адно з іх амаль год паспяхова працуе ў пасёлку гарадскога тыпу Ялізава.

Станіслаў Паўлоўскі, галоўны інжынер філіяла «Бабруйскводаканал»:

– Простымі словамі – гэта сцёкі, якія ідуць ад жылых дамоў, у тым ліку ад аб’ектаў вытворчых, прамысловых. Паступаюць на дадзеныя рэканструяваныя ачышчальныя, якія запушчаны ўжо ў эксплуатацыю, і тут у тэхналагічным працэсе адбываецца ачыстка.

Юлія Мычко, карэспандэнт:

– У гэты дом па вуліцы Сурганава можна запрашаць на экскурсію. Ён яскравы прыклад таго, да чаго ў добрым сэнсе слова можа прывесці партнёрства жыхароў і мясцовага ЖЭУ.

Сонечная Італія на першым паверсе і мора на пятым. Пасля капітальнага рамонту дома жыхары не змаглі змірыцца са старымі лесвічнымі пляцоўкамі і шэрымі сценамі. У пад’ездзе было вырашана зрабіць рамонт. І каб не горш, чым у суседзяў.

Таццяна Шараева, жыхарка Магілёва:

– У нас вельмі прыгожа, з малюнкамі аформлены першы пад’езд, мы з жыхарамі захацелі зрабіць таксама такую прыгажосць і сабе. Мы звярнуліся ў ЖЭС, дзе нам палічылі, склалі каштарыс, мы сабралі подпісы жыхароў, згоду.

Магчымасць адрамантаваць свой пад’езд сёння ёсць у кожнага. Тым больш што ЖЭУ прапануе зрабіць гэта ў растэрміноўку на паўгода. А жыроўка за такую паслугу пацяжэе прыкладна на 10 рублёў.

Галіна Гаўрушава, жыхарка Магілёва:

– Мы ўжо тут жывём вельмі доўга, і з кожным днём у нас усё лепш і лепш. Вядома, гэта ўсё не за адну хвіліну робіцца, але робіцца па меры магчымасці. Усе задаволеныя. Я жыву тут вельмі доўга –гэта вялікая розніца дома, як было да рамонту і пасля рамонту. Зараз зойдзеш –душа радуецца.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт