• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

КДК праводзіць апытанне аб эфектыўнасці падтрымкі фермерскіх гаспадарак у Магілёўскай вобласці

22.04.2021

Камітэт дзяржаўнага кантролю запрашае да ўдзелу ў апытанні аб эфектыўнасці падтрымкі сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак у Магілёўскай вобласці, паведамляецца ў Telegram-канале ведамства.

Інтэрнэт-апытанне праводзіцца на сайце кантрольнага ведамства з 19 красавіка па 21 мая.

Наведвальнікам сайта прапануецца адказаць на 12 пытанняў, у тым ліку аб тым, ці даводзілася сутыкацца з праблемамі пры выдзяленні зямлі, атрыманні льготных крэдытаў, набыцці тэхнікі ў лізінг на льготных умовах, выдзяленні на льготных умовах мінеральных угнаенняў, сродкаў абароны раслін, ГЗМ. Таксама ведамства цікавіцца, ці аказваецца дапамога ў арганізацыі ветэрынарнага і агранамічнага абслугоўвання, у збыце прадукцыі, выдзяленні гандлёвых плошчаў. І ці патрэбныя дадатковыя меры дзяржпадтрымкі для развіцця фермерскіх гаспадарак.

На аснове адказаў рэспандэнтаў будзе дадзеная ацэнка эфектыўнасці мер дзяржпадтрымкі ў гэтай сферы ў Магілёўскай вобласці.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт