• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Леанід Мартынюк: кадраваму забеспячэнню і працы з рэзервам неабходна надаваць пільную ўвагу

19.10.2022

У сучасных умовах кадраваму забеспячэнню і працы з перспектыўным рэзервам неабходна надаваць самую пільную ўвагу. Такім меркаваннем падзяліўся памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк пасля абласнога семінара па пытаннях кадравай палітыкі, які прайшоў у Дрыбіне.

«Рэгулярная і сістэмная праца з кадравымі службамі рэгіёна зараз выходзіць на першы план. Падчас такіх семінараў мы не толькі абмяркоўваем актуальныя напрамкі работы з наяўным кадравым складам, перспектыўным рэзервам, але і разбіраем пытанні, якія могуць узнікнуць з‑за змяненняў нарматыўных прававых актаў, – адзначыў Леанід Мартынюк. – Кадрам трэба надаваць самую пільную ўвагу. Таму што яны цяпер фарміруюць рабочы працэс на месцах, вядуць працу з патэнцыйным рэзервам. І рэзервісты павінны разумець, якая адказнасць на іх ляжыць. А гэта перспектывы і далейшае развіццё не толькі раёна і вобласці, але і ўсёй краіны. І ў гэтай працы фармалізм нельга дапускаць ні на якім узроўні».

Падчас семінара асноўнымі тэмамі для абмеркавання сталі пытанні прызначэння на кіруючыя пасады, фарміраванне рэзерву кіруючых кадраў і праца кадравых службаў па вертыкалі.

Як адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Іваноў, удзельнікамі семінару сталі кіраўнікі і спецыялісты кадравых службаў гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, а таксама структурных падраздзяленняў аблвыканкама.

«Сённяшнія рэаліі патрабуюць ад кадравай палітыкі актуальных зменаў. Перад намі пастаўлена задача кіраўніком дзяржавы, а таксама старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам пабудаваць выразную кадравую вертыкаль, якая будзе працаваць як знізу ўверх, так і наадварот, – адзначыў Сяргей Іваноў. – І такія семінары дапамагаюць выпрацаваць дакладнае ўзаемадзеянне паміж кожным звяном гэтага ланцуга».

БЕЛТА