•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Магілёўскі майстар Аляксандр Мінькоў пачаў стварэнне скульптуры да Дня пісьменства ў Бялынічах

23.07.2020

Магілёўскі майстар Аляксандр Мінькоў пачаў стварэнне скульптуры "З'яўленне абраза". Гранітны анёл будзе ўстаноўлены ў Бялынічах, урачыстае адкрыццё адбудзецца ў Дзень пісьменства, 6 верасня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў сам скульптар.

"Цяпер на граніце ўжо добра відаць контуры анёла. Згодна з планам, ён будзе трымаць Бялыніцкі абраз Божай Маці, нібы ахінаючы яго крыламі. У бліжэйшы час я пачну аздабляць крылы. На іх з'явіцца ўзор, падобны на выцінанку, - падзяліўся планамі скульптар. - Абраз будзе бронзавы. Ён ужо амаль гатовы".

"Скульптура будзе памерам 3х2 м. Яе ўстановяць каля Царквы ў гонар абраза Божай Маці Бялыніцкай. З гэтай царквой мяне звязвае асабістая гісторыя - шмат гадоў таму мяне хрысцілі ў ёй", - адзначыў скульптар.

Аляксандр Мінькоў ужо амаль 15 гадоў займаецца стварэннем розных скульптур з каменю. Яго работы можна знайсці ў розных кутках рэгіёна.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI