• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Магіляўчан запрашаюць 30 студзеня на «Гарачы фэст»

20.01.2021

У суботу, 30 студзеня з 13:00 да 18:00 на этнахутары «Зялёны гай» адбудзецца «Гарачы фэст». Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.

Арганізатары падрыхтавалі займальныя гульні і конкурсы, сагравальныя танцы, снежныя і спартыўныя забавы, карысныя майстар-класы, беларускія народныя абрады і варажбу, а таксама тэматычныя фотазоны. Рамеснікі прадставяць свае аўтарскія вырабы і сувеніры. Фэст пройдзе пад гукі народнай і сучаснай музыкі ў спалучэнні з традыцыйнымі гарачымі напоямі і пачастункамі.

«Гарачы фэст стаў добрай традыцыяй для многіх магілёўцаў, – падзяліліся суразмоўцы. Ужо чацвёртым разам ён дорыць магчымасць правесці зімовы дзень па-сапраўднаму цёпла і душэўна. Гасцей свята чакае атмасфера радасці, весялосці і шчырай непасрэднасці».

Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна папярэдне зарэгістравацца.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Цэнтр гарадскіх ініцыятыў і ААМР «Шчырая майстэрня». Партнёр мерапрыемства кампанія Aresa. Фестываль рэалізуецца слухачамі Школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца».

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт