• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Мінабароны і СК правялі пошукі магчымых воінскіх пахаванняў на тэрыторыі Бабруйскага гарнізона

05.04.2024

Прадстаўнікі Міністэрства абароны сумесна з крыміналістамі Следчага камітэта ў адной з воінскіх часцей Бабруйскага гарнізона правялі абследаванне тэрыторыі на прадмет наяўнасці магчымых воінскіх пахаванняў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускае абароннае ведамства.

Спецыялісты правялі работы з выкарыстаннем геарадарнага абсталявання і ажыццявілі збор даных, аналіз якіх дапаможа выявіць магчымую наяўнасць пахаванняў.

"Мерапрыемства рэалізавана ў адпаведнасці з дамоўленасцямі з дыпламатычным прадстаўніком і грамадскай арганізацыяй адной з краін Заходняй Еўропы", - дадалі ў ваенным ведамстве.

БелТА