• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Міністр энергетыкі Беларусі накіраваў філіялы «Магілёўэнерга» на пашыраны выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі

16.11.2022

Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч падчас нядаўняй рабочай паездкі на пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па энергетыцы і транспарце, якое праходзіла у Магілёве, наведаў вытворчыя магутнасці філіялаў «Энергарамонт» і «Інжынерны цэнтр» РУП «Магілёўэнерга».

Як паведамілі на прадпрыемстве, вывучыўшы выпускаемую філіяламі прадукцыю, Віктар Каранкевіч адзначыў неабходнасць пашырэння лінейкі выпускаемай імпартазамяшчальнай прадукцыі, а таксама важнасць супрацоўніцтва ва ўмовах санкцыйнага ціску з Расійскай Федэрацыяй шляхам нарошчвання паставак вырабаў, якія выпускаюць на прадпрыемстве.

Віктар Каранкевіч павіншаваў таксама калектыў «Энергарамонта» з маючым адбыцца 30-годдзем з дня ўтварэння філіяла.

mogilevnews.by