• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Міжнародны фестываль-конкурс мастацтваў "Залатая мара" стартаваў у Магілёве

29.03.2024

У Магілёве стартаваў міжнародны фестываль-конкурс мастацтваў "Залатая мара". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Удзельнікамі фестывалю-конкурсу стануць больш за 2,5 тыс. чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Санкт-Пецярбурга і Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Праходзіць творчае спаборніцтва будзе на працягу чатырох дзён. Адкрылi фестываль-конкурс выступленні ў жанры "Тэатральнае мастацтва". 29 сакавіка, канкурсанты прадставяць сваю творчасць у намінацыі "Харэаграфічнае мастацтва". 30 сакавіка - у намінацыі "Музычна-інструментальнае мастацтва", а ў фінальны дзень, 31 сакавіка, адбудуцца выступленні ў жанры "Вакальнае мастацтва". У склад журы ўвайшлi вядомыя дзеячы культуры і мастацтваў.

Фестываль-конкурс мастацтваў "Залатая мара" праходзіць з 2019 года і накіраваны на выяўленне і падтрымку таленавітых індывідуальных выканаўцаў і творчых калектываў у розных жанрах.

БелТА