•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Палова лясоў, якія высадзяць лясгасы Магілёўшчыны сёлета, будзе з палепшанымі спадчыннымі ўласцівасцямі

15.04.2021

Усяго ў Магілёўскай вобласці плануецца пасадзіць новы лес на плошчы 4400 гектараў. Што тычыцца пасадачнага матэрыялу з палепшанымі спадчыннымі ўласцівасцямі, то яго вырошчваюць у спецыяльных гадавальніках з адборачнага насення. Такі падыход у далейшым уплывае на якасць драўніны.

Добрым зачынам у планах лясгасаў рэгіёна стаў Тыдзень лесу: у вобласці ў ім прыняло ўдзел больш за 9000 чалавек, у мінулым годзе–6000. Аб’ём выкананых работ таксама вырас з 600 гектараў да 900.

У Чэрыкаўскім лясгасе сумясцілі лясныя пасадкі з раённай акцыяй па добраўпарадкаванні: наводзілі парадак у месцах адпачынку, ачышчалі тэрыторыі ўздоўж аўтамабільных дарог. Свой уклад у аднаўленне лясоў унеслі работнікі сілавых структур МУС, пазаведамаснай аховы, падраздзяленняў МНС, пракуратуры і Следчага камітэта, ветэранская арганізацыя, навучэнцы ўстаноў адукацыі Чэрыкаўскага і суседняга Слаўгарадскага раёнаў. Актыўны ўдзел у пасадцы лесу, а таксама доглядзе саджанцаў у гадавальніку прымаюць вучні са школьных лясніцтваў.

Сярод аб’ектаў па добраўпарадкаванні была і партызанская зямлянка на тэрыторыі Ліменскага лясніцтва каля адселенай вёскі Манастырок. Аднаўленне гістарычнага аб’екта год таму было выканана сіламі лясгаса. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў гэтых месцах быў створаны атрад падпольшчыкаў, які праіснаваў да кастрычніка сорак першага. Сёння гэта зямлянка ўключана ў маршрут раённай эколага-краязнаўчай экспедыцыі.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт