• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў у новых рэаліях - галоўная тэма семінара ў Чавускім раёне

17.01.2023

Кіраўнікі раёнаў у сучасных умовах павінны дакладна ведаць і разумець сваю ролю, пытанні заканадаўства, якія датычацца ўсіх сфер жыццядзейнасці. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, адкрываючы семінар-нараду «Эфектыўнасць сістэмы дзяржаўнага кіравання ў сучасных умовах і ролю кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у яе павышэнні».

Выязны семінар пачаў працу на базе спартыўна-аздараўленчага цэнтра «Рудзея» Чавускага раёна. Удзел у ім прынялі Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка, гісторык, палітолаг і публіцыст Вадзім Гігін, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, начальнікі камітэтаў і аддзелаў Магілёўскага аблвыканкама і старшыні гар-, райвыканкамаў вобласці.

У першы дзень семінара Ігар Карпенка азнаёміў прысутных з навацыямі выбарчага заканадаўства, засяродзіўшы ўвагу на змяненнях у Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь, асаблівасцях выбарчай кампаніі, якая пройдзе ў лютым 2024 года. Размова ішла аб новых патрабаваннях да кандыдатаў у Прэзідэнты, навінах у абранні дэлегатаў ВНС і членаў Савета Рэспублікі, фінансаванні выбарчых кампаній на месцах і многім іншым.

Аб ролі Беларусі на міжнароднай арэне ў сучасных умовах разважаў Вадзім Гігін, а намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка асаблівую ўвагу ўдзяліў абмеркаванню актуальных пытанняў функцыянавання сацыяльна-культурнай сферы вобласці.

Таксама абмеркавалі навацыі ў сферы сацабароны, змяненні ў заканадаўстве аб турызме, гаварылі аб развіцці сістэмы аховы здароўя рэгіёну, профільнай адукацыі і кадравых патрэбнасцях, узнімалі іншыя актуальныя тэмы.

У наступныя дні - а прадоўжыцца семінар да 20 студзеня - увага будзе ўдзелена пытанням развіцця аграпрамысловага комплексу, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўнічай галіны. Таксама ў рамках семінара-нарады запланаваны практычныя заняткі, якія правядуць спецыялісты, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў аблвыканкама.

СБ