• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Традыцыйныя рамёствы, асеннія абрады і народныя забавы чакаюць гасцей на "Глушанскім хутарку"

04.10.2018

4 кастрычніка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У пасёлку Глуша Бабруйскага раёна 6 кастрычніка пройдзе штогадовы рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў "Глушанскі хутарок". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Бабруйскім райвыканкаме.

У фестывалі прымуць удзел калектывы мастацкай самадзейнасці і рамеснікі з Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага, Асіповіцкага, Слаўгарадскага і Хоцімскага раёнаў. У рамках тыдня інтэграцыі і супрацоўніцтва ў Глушы чакаюць афіцыйныя дэлегацыі Вятлужскага і Варатынскага раёнаў Ніжагародскай вобласці, Валагодскага раёна Валагодскай вобласці (Расія).

На фестывалі будзе арганізавана работа тэматычных сельскіх падворкаў, дзе будуць знаёміць гасцей з гісторыяй, традыцыямі і абрадамі, частаваць дарамі бабруйскай зямлі. У праграме таксама адкрыццё ганчарнага двара, майстар-класы і пленэр па кераміцы, прэзентацыі асенніх абрадаў з элементамі тэатралізацыі, страў нацыянальнай кухні. Тут жа пройдзе і традыцыйны раённы конкурс беларускай песні "Люблю цябе, Белая Русь".

Упершыню на свяце разгорнецца "Казацкі стан". Казацтва Бабруйскага раёна пазнаёміць са сваімі традыцыямі і бытам, адбудуцца паказальныя выступленні па джыгітоўцы. Для самых юных наведвальнікаў будуць працаваць дзіцячыя пляцоўкі, атракцыёны, адбудуцца спартыўныя спаборніцтвы.

Парадуе гасцей насычаная і каларытная канцэртная праграма з удзелам лепшых раённых калектываў мастацкай самадзейнасці. У фармаце свята народнай творчасці таксама пройдуць кірмашы-продажы рамеснай і сельгаспрадукцыі.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI