•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

У Магілёве пройдзе выстава «Беларусь інтэлектуальная»

10.02.2023

З 24 па 26 лютага ў спарткомплексе «Алімпіец» у Магілёве плануецца правядзенне буйнамаштабнай выстаўкі «Беларусь інтэлектуальная», якая прадэманструе найноўшыя распрацоўкі і дасягненні навукі і тэхнікі. Асобным сектарам на выставе будуць прадстаўлены дасягненні рэгіёна. Сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме пры ўдзеле памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка, намесніка старшыні аблвыканкама Валерыя Малашкі і намесніка старшыні аблвыканкама Руслана Страхара адбылася рабочая нарада па абмеркаванні арганізацыйных момантаў.

«Не так даўно аналагічная выстава адбылася ў Мінску і выклікала жывую цікавасць жыхароў сталіцы і ўсёй Рэспублікі Беларусь. Таму прынята рашэнне правесці такую выставу ў кожным рэгіёне, - распавёў Руслан Страхар. – Для нас гэта ўнікальная магчымасць прадставіць на ёй не толькі ўзоры, якія зроблены ў нашай краіне, але і зрабіць упор на выставу і дасягненні Магілёўшчыны. Менавіта таму пры падрыхтоўцы мы зрабілі ўпор на нашыя прадпрыемствы і вну.

Інтэрактыўная экспазіцыя выклікае цікавасць у жыхароў розных узростаў. Будзе прадастаўлена ўнікальная магчымасць не проста ўбачыць, але і пакратаць рукамі, вывучыць, як усё ўладкавана і функцыянуе, даведацца на якіх прадпрыемствах стваралася. Мы ўпэўненыя, што зможам не толькі чарговы раз прадэманстраваць поспехі навукі і тэхнікі, але і паказаць, што нашыя прадпрыемствы інавацыйна-актыўныя і з упэўненасцю глядзяць у будучыню».

Таксама на адкрытай пляцоўцы каля спарткомплексу паўстане ўвазе наведвальнікаў выстава буйнагабарытнай тэхнікі, разгорнецца кірмаш выязнога гандлю харчовымі і нехарчовымі таварамі, будзе арганізавана работа аб'ектаў грамадскага харчавання.

Юлія Таранава, фота аўтара