• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

У Магілёве ўстановам аховы здароўя рэгіёна ўрачыста ўручылі ключы ад новых аўтамабіляў

06.02.2023

У Магілёве ўстановам аховы здароўя рэгіёна ўрачыста ўручылі ключы ад новых аўтамабіляў.

«Мы цудоўна разумеем, наколькі важна своечасова даехаць да кожнага пацыента, аказаць яму якасную і своечасовую медыцынскую дапамогу, - падкрэсліў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. - У сістэме аховы здароўя рэгіёну вялікі парк транспарту спецыяльнага прызначэння, які патрабуе рэгулярнага абнаўлення, бо аўтамабілі працуюць амаль кругласутачна. Магілёўскі аблвыканкам накіраваў каля Br4 млн на набыццё тэхнікі для аказання своечасовай і экстранай дапамогі пацыентам. Дзякуючы такому фінансаванню новы аўтамабіль з'явіўся ў кожным рэгіёне вобласці».

Губернатар таксама падкрэсліў, што ў рэгіёне створана магутная лячэбна-дыягнастычная база, якая дае магчымасць укараняць у медыцынскую практыку новыя сучасныя метады дыягностыкі і лячэння. Так, практычна штогод рэканструююцца і будуюцца новыя бальніцы і паліклінікі, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база. «Абнаўленне парка аўтамабіляў сёння важна як для лекараў, так для кіроўцаў і саміх пацыентаў. Медыцына - адзін з найважнейшых прыярытэтных напрамкаў развіцця вобласці, а таксама нашай сацыяльна арыентаванай дзяржавы. І мадэрнізацыя сістэмы хуткай дапамогі з'яўляецца яе ключавым кампанентам», - адзначыў ён.

Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Аляксандра Старавойтава, сёння ўручаны ключы ад 44-х адзінак транспарту, закупленых для ўстаноў аховы здароўя вобласці. У рэгіёны вобласці з'ехалі 38 легкавых аўтамабіляў медыцынскай дапамогі, 5 машын хуткай медыцынскай дапамогі (з іх 2 рэанімабілі) і адзін перасовачны медыцынскі комплекс.

«Такога маштабнага абнаўлення аўтапарка машын медыцынскага прызначэння ў рэгіёне не было ніколі, і за гэта вялікая падзяка кіраўніцтву аблвыканкама, - адзначыў Аляксандр Старавойтаў. - Звычайна за год ва ўстановы аховы здароўя закуплялася да 18 адзінак тэхнікі. У цэлым аўтапарк усёй вобласці налічвае каля 600 машын, якія ёсць у кожнай урачэбнай амбулаторыі. Паколькі транспарт увесь час зношваецца (штогод спісваецца да 10%), была вострая неабходнасць у куплі гэтых аўтамабіляў. Ці варта казаць, што 100% знос аўтамабіляў ХМД пачынаецца ўжо пасля 5 гадоў эксплуатацыі. Перададзеныя ва ўстановы аховы здароўя машыны ў параўнанні з ужо наяўнымі больш укамплектаваныя і эканамічныя».

Па словах галоўнага лекара Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Ігара Каско, перадача ўстанове двух реанімабіляў стала для лекараў-педыятраў велізарным святам: «Гэтыя машыны дазволяць нам замяніць ужо існыя. На сёння гэта вельмі неабходна, важна і своечасова, бо старая тэхніка мае па 700-800 тыс. км прабегу. Пры аказанні медыцынскай дапамогі дзецям, якія знаходзяцца ў крытычным стане, у першую чаргу неабходна спраўная медыцынская тэхніка, і размова тут не толькі аб штучнай вентыляцыі лёгкіх, але і аб надзейных колах, якія гарантавана і без паломак даставяць маленькага пацыента з аднаго пункта ў іншы».

Дзякуючы абласному фінансаванню першы ў рэгіёне перасовачны медыцынскі комплекс з'явіўся ў Быхаўскім раёне. Спецыялізаваны аўтатранспарт уяўляе сабой аўтобус ПАЗ, аснашчаны неабходным медыцынскім абсталяваннем. Тут можна зрабіць агульны аналіз крыві і мачы, біяхімію, электракарыёграму, а таксама атрымаць агляд лекара агульнай практыкі і акушэркі. Амбулаторыя на колах абслугоўвае адразу некалькі малых населеных пунктаў і выязджае для аказання меддапамогі па загадзя абумоўленым маршруце і графіку. Як правіла, медыкі накіроўваюцца ў тую мясцовасць, дзе няма фельчарска-акушэрскага пункта.

«Такая медыцынская тэхніка палепшыць даступнасць аказання медыцынскай дапамогі і якасць абслугоўвання ў першую чаргу сельскага насельніцтва, якое пражывае ў малых і аддаленых населеных пунктах, - адзначыла галоўны ўрач Быхаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Таццяна Саніна. - Перасовачны комплекс даедзе да кожнага і зробіць нават больш, чым гэта змогуць фельчарска-акушэрскія пункты. Мець такую сучасную тэхніку для нас - вялікая дапамога. Плюс да ўсяго - абнаўленне аўтапарка заўсёды падвышае якасць, даступнасць і своечасовасць аказання медыцынскай дапамогі жыхарам Быхаўскага раёна».

БЕЛТА, фота Галіны Гаўрыловіч