• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Узорны канцэртны хор гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава стаў лаўрэатам 1 ступені на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе

21.01.2021

Узорны канцэртны хор Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава пад кіраўніцтвам Вікторыі Віктараўны Галузы чарговы раз даказаў свой высокі прафесіяналізм і харавое майстэрства, стаўшы лаўрэатам 1 ступені на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе харавых калектываў «Спяваем разам». Калектыў паўтарыў свой паспяховы вынік 2018 года, паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце спецыяльнага цыкла Наталля Алісеева.

На суд кампетэнтнага журы была прадстаўлена наступная праграма: І. Кукузель «Слава бацьку і сыну», А. Мазалеўскі «Хрыстос уваскрос», К. Джэнкінс «Ave verum», Л. Дзенца «Funiculi, funicula», О. Вараб’ёва «Галінка».

Па словах Наталлі Алісеевай, рэспубліканскі агляд-конкурс харавых калектываў «Спяваем разам» праходзіць з перыядычнасцю 1 раз на два гады і з’яўляецца значнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі, садзейнічаючы папулярызацыі харавога мастацтва, развіццю і ўмацаванню творчых зносін і сяброўскіх сувязяў паміж хорамі. Упершыню за ўсю гісторыю конкурсу заключны этап праходзіў дыстанцыйна, але ад гэтага саперніцтва паміж найлепшымі калектывамі рэспублікі не стала менш напружаным.

Расказваючы пра заслугі сваіх падапечных, Наталля Алісеева адзначыла, што ўзорны канцэртны хор гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава заўсёды вылучаецца высокай харавой культурай, зладжаным ансамблем, багатай палітрай тэмбравых і дынамічных фарбаў і цікавым рэпертуарам.

«Гэта яркая перамога дадалася ў творчую біяграфію калектыву да шматлікіх узнагарод на прэстыжных міжнародных конкурсах у Беларусі, Латвіі, Польшчы, Расіі і іншых краінах», – падзялілася суразмоўца.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт