•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Выстава «Беларусь інтэлектуальная» завяршыла работу ў Магілёве

27.02.2023

У Магілёве завяршыла работу выстава «Беларусь інтэлектуальная», якая праходзіла ў спарткомплексе «Алімпіец» з 24 па 26 лютага.

На выставе дасягненняў беларускай навукі сваю прадукцыю і распрацоўкі прапанавалі 34 прадпрыемствы рэгіёну. Усяго экспазіцыйная пляцоўка сабрала 167 удзельнікаў са сваёй краіны, якія прэзентавалі 620 экспанатаў.

– Выстава выклікала вялікую цікавасць у жыхароў Магілёўшчыны. Толькі за першыя два дні яе наведалі больш за 20 тыс. чалавек. Асноўная мэта дасягнута: мы змаглі азнаёміць жыхароў Магілёўскай вобласці з навуковым і тэхнічным патэнцыялам нашай краіны. Выстава таксама чарговы раз даказала, што нам, беларусам, ёсць чым ганарыцца. Тут былі прадстаўлены дасягненні навукі ў розных галінах – у сельскай гаспадарцы, прамысловасці, электронікі і многіх іншых напрамках. У кожным з гэтых напрамкаў ёсць не толькі ідэі, але і дакладна рэалізаваныя праекты. Акрамя таго, менавіта тут, у Магілёўскай вобласці, нам было важна паказаць прамысловы патэнцыял нашага рэгіёна. Гэта дасягненні прадпрыемстваў, якія займаюцца не толькі навуковымі распрацоўкамі, але і ўпэўнена ўкараняюць дасягненні навукі ў сваю вытворчасць, што забяспечвае істотную канкурэнтную перавагу для рэалізацыі сваёй прадукцыі–  адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.

У завяршэнні выставы яе арганізатары і ўдзельнікі былі ўзнагароджаны спецыяльнымі дыпломамі.

mogilevnews.by