• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей з 85-годдзем утварэння рэгіёнаў

17.01.2023

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей з 85-годдзем з дня ўтварэння гэтых рэгіёнаў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

У віншаванні жыхарам Магілёўскай вобласці кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гісторыя беларускага Прыдняпроўя літаральна саткана з мноства працоўных дасягненняў і ратных перамог, здабытых доблесцю і мужнасцю нашых продкаў. «Сёння ва ўсіх сферах вытворчасці і грамадскага жыцця Магілёўшчыны створаны неабходныя ўмовы для ўстойлівага развіцця эканомікі, павышэння дабрабыту і якасці жыцця людзей», - канстатаваў Прэзідэнт. - У вобласці засяроджаны асноўныя аб'ёмы беларускай вытворчасці хімічных валокнаў, аўтамабільных шын, ліфтаў, цэменту, паступальна развіваюцца жывёлагадоўля і рыбаводства. Арганізацыі рэгіёну паспяхова перабудоўваюцца пад новыя патрабаванні, прадыктаваныя часам. Значным дасягненнем мінулага года стала пераадоленне працаўнікамі вёскі мільённай мяжы па валавым зборы збожжа».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам абласцей моцнага здароўя, міру і дабрабыту.

БЕЛТА