• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Андрэйчанка: на сучасныя аграпрамысловыя комплексы трэба прыцягваць больш моладзі

02.03.2023


Моладзь хутчэй спасцігае новыя тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы, таму на сучасныя аграпрамысловыя комплексы трэба прыцягваць іх больш актыўна. Такое меркаванне выказаў падчас наведвання Глыбоцкага дзяржаўнага каледжа старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Андрэйчанка азнаёміўся з умовамі навучання дзяцей, пабываў у майстэрнях, навучальных кабінетах і наведаў Цэнтр дакладнага земляробства. Яму расказалі, што тут навучаюцца на сімулятарах - як наладжваць тэхніку, задаваць параметры і сачыць за ходам трактара або камбайна, які можа на полі араць або сеяць у рэжыме аўтапілота. Таксама тут праходзяць навучанне спецыялісты-вадзіцелі, якія працуюць ужо ў аграпрамысловым комплексе Глыбоцкага і некаторых суседніх раёнаў. Паводле водгукаў выкладчыкаў, маладыя людзі хутчэй схопліваюць усе тонкасці і засвойваюць лічбавыя тэхналогіі.

"На такой тэхніцы трэба ў першую чаргу навучаць моладзь, яны больш карыстаюцца гаджэтамі, і новыя тэхналогіі ім даюцца хутчэй. На ўсе рабатызаваныя сучасныя аграпрамысловыя комплексы трэба прыцягваць моладзь, і чым больш, тым лепш. Яны будуць кіраваць усім працэсам на камп'ютары больш аператыўна, чым работнікі ферм, якія прывыклі выконваць усё ўручную", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

У Глыбоцкім каледжы з пераважна сельскагаспадарчай накіраванасцю навучаюцца амаль 270 дзяцей, якія атрымліваюць найбольш запатрабаваныя ў АПК спецыяльнасці. Сярод іх вадзіцелі розных катэгорый, трактарысты, слесары па рамонце сельгасмашын. Таксама ва ўстанове адукацыі атрымліваюць прафесіі повараў, швачак (тут вучацца і дзяўчаты), будаўнікоў-мантажнікаў і інш. У наступным годзе будуць упершыню набіраць дзяцей на арганізатараў вытворчасці.

Уладзімір Андрэйчанка паразмаўляў таксама з моладдзю і прапанаваў кіраўніцтву каледжа задзейнічаць юных умельцаў у рамонце сельгастэхнікі аграрных прадпрыемстваў Глыбоцкага раёна і іншых і праводзіць яго пад кіраўніцтвам вопытных інструктараў і майстроў. Такім работам навучэнцы маглі б удзяляць час пасля асноўных заняткаў і атрымліваць за гэта адпаведную плату. "Для іх гэта будзе добрай практыкай, а заадно павысіць адказнасць за вынік, яны ж будуць выпускаць тэхніку практычна адразу ў поле", - адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў, і навучэнцы каледжа з энтузіязмам прынялі такую прапанову.

Як будучым абаронцам Радзімы Уладзімір Андрэйчанка расказаў юнакам пра абстаноўку ў свеце і на граніцы з Беларуссю. Ён адзначыў, што абавязак кожнага сапраўднага мужчыны - стаяць грудзьмі за родную зямлю. І сапраўдны патрыёт, паводле яго слоў, гэта той чалавек, які пры ўсёй разнастайнасці выбірае сваё і падтрымлівае сваё. Ён пажадаў навучэнцам поспехаў і новых перамог як у вучобе, так і ў далейшым у рабоце.