• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Лукашэнка аб'явіў Падзяку ўрачам Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы

04.05.2022

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена ўрачам Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы. Адпаведнае распараджэнне 4 мая падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

 

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі насельніцтву Падзякі Прэзідэнта ўдастоены загадчыкі траўматалагічнага аддзялення Алег Абялевіч, отарыналарынгалагічнага аддзялення Алена В'юхіна, гастраэнтэралагічнага аддзялення Наталля Мядзведзнік і аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Валерый Пячэрскі.

belta.by