• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Магілёўская спартсменка заваявала залаты медаль на Кубку Беларусі па доўгіх кіданнях

28.02.2023

На базе РЦАП па лёгкай атлетыцы ў Мінску адбыліся адкрытыя Кубак і першынство Беларусі па доўгіх кіданнях. Турнір сабраў наймацнейшых спартсменаў краіны, якія спаборнічалі ў кіданні дыска, молата і дзіды.

У спаборніцтвах дыскаболак на Кубку краіне залаты медаль заваявала Святлана Сярова. На першынстве рэспублікі прадстаўнікі Магілёўскай вобласці выйгралі 1 залаты, 4 сярэбраныя, 1 бронзавы медалі і занялі трэцяе месца ў агульнакамандным заліку. Уладальніцай залатой узнагароды стала Аліна Нікіценка (кіданне дыска). Сярэбраныя медалі на рахунку Рамана Хартановіча і Улады Жаваранкавай (кіданне дыска), Ягора Багданава і Ягора Машкоўскага (кіданне молата). Бронзавую ўзнагароду выйграла Яна Кавалёва (кіданне молата).

mogilevnews.by