• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

На развіццё мытнай інфраструктуры ў Беларусі накіруюць дадатковыя пазабюджэтныя сродкі

28.06.2018
28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На развіццё мытнай інфраструктуры ў Беларусі накіруюць дадатковыя пазабюджэтныя сродкі. Гэта прадугледжана ўказам нумар 256, які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Уносяцца змяненні ва ўказ ад 2 чэрвеня 2009 года нумар 278 "Аб умовах дадатковага фінансавання мытных органаў і органаў пагранічнай службы". Устаноўлены новы парадак дадатковага фінансавання мытных органаў з прыбытку РУП "Белмытнясэрвіс" на мэтавыя патрэбы, а менавіта для будаўніцтва і рэканструкцыі пунктаў пропуску, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, а таксама сумеснага фінансавання праграм міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

"Прыняцце ўказа дасць магчымасць знізіць нагрузку на рэспубліканскі бюджэт у частцы фінансавання будаўніцтва аб'ектаў мытнай інфраструктуры, да пачатку II Еўрапейскіх гульняў завяршыць рэканструкцыю пунктаў пропуску "Урбаны" і "Верхні Церабяжоў" (на латвійскім і ўкраінскім напрамках), а таксама забяспечыць прыцягненне каля 15 млн. еўра замежных інвестыцый", - расказалі ў прэс-службе.-0-