• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Стандарты агульнай сярэдняй адукацыі зацверджаны ў Беларусі

24.01.2019

Адукацыйныя стандарты агульнай сярэдняй адукацыі зацверджаны ў Беларусі. Адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі ад 26 снежня 2018 года нумар 125 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастановай зацвярджаюцца адукацыйны стандарт пачатковай адукацыі, адукацыйны стандарт базавай адукацыі і адукацыйны стандарт сярэдняй адукацыі. Дакумент уводзіцца ўзамен пастаноў Міністэрства адукацыі нумар 2 ад 10 студзеня 2007 года "Аб зацвярджэнні адукацыйнага стандарту агульнай сярэдняй адукацыі", нумар 96 ад 3 кастрычніка 2008 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2007 года нумар 2", нумар 32 ад 29 мая 2009 года "Аб зацвярджэнні адукацыйных стандартаў вучэбных прадметаў у агульнаадукацыйных установах".

Стандарты распрацаваны Міністэрствам адукацыі Беларусі сумесна з Навукова-метадычнай установай "Нацыянальны інстытут адукацыі" Мінадукацыі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI