• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Пасажыраабарот у Беларусі за мінулы год вырас на ўсіх відах транспарту

12.02.2024

У Беларусі ў 2023 годзе вырас пасажыраабарот на ўсіх відах транспарту. Такая інфармацыя была агучаная на падагульняючай калегіі Міністэрства транспарту і камунікацый, паведамляе БЕЛТА.
У сферы пасажырскіх перавозак пасажыраабарот вырас на ўсіх відах транспарту і склаў 107,8 працэнта. Рост забяспечаны за кошт павелічэння аб'ёму перавезеных пасажыраў на 3,4 працэнта і сярэдняй далёкасці перавозкі на 4,3 працэнта.
На паветраным транспарце павялічана частата і пашырана маршрутная сетка рэгулярных і чартарных рэйсаў на ўсходнім і паўднёвым напрамках. У сферы паветраных пералётаў адкрыты два новыя напрамкі - у Дэлі і Мурманск. З кастрычніка 2023 года сталі выконвацца рэгулярныя рэйсы па маршруце Гомель - Масква - Гомель.
Па выніках 2023 рэгулярныя рэйсы выконваліся ў 20 аэрапортаў 10 дзяржаў. У Нацыянальны аэрапорт Мінск прыцягнуты 5 новых замежных авіякампаній.