• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Школьныя лінейкі ў Беларусі пройдуць 31 жніўня і 1 верасня

31.08.2018
31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Школьныя лінейкі ў Беларусі пройдуць 31 жніўня і 1 верасня, паведамляе БЕЛТА.

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў: сустрэчы з класнымі кіраўнікамі, лінейкі - пройдуць 31 жніўня і 1 верасня. Першы ўрок будзе прысвечаны Году малой радзімы і пройдзе пад назвай "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца...".

На мерапрыемства будуць запрошаны прадстаўнікі шэфскіх прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў, беларускія пісьменнікі, вядомыя выпускнікі ўстаноў адукацыі, вядомыя грамадскія і дзяржаўныя дзеячы, медыйныя персоны.

Плануецца ўдзел кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання ва ўрачыстых мерапрыемствах у школах на сваёй малой радзіме.-0-