• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

У Беларусі абнавілі пералік асноўных лекавых сродкаў

04.10.2018

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі абнавілі пералік асноўных лекавых сродкаў, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

Асноўныя лекавыя сродкі выкладаюцца ў выглядзе асобных табліц. Змяненні закранулі пяць з іх. Так, у табліцу, дзе пазначаны асноўныя лекавыя сродкі, што прымяняюцца для аказання меддапамогі ўсім катэгорыям пацыентаў, якія маюць права на льготнае, у тым ліку бясплатнае забеспячэнне лякарствамі, уключана 39 новых прэпаратаў, 21 з іх вырабляюцца і (або) фасуюцца ў Беларусі.

Новая рэдакцыя пераліку папоўнілася, у прыватнасці, такімі найменнямі, як Адэметыянін (пры цырозе печані), Дальтэпарын, Энаксапарын, Надрапарын, Беміпарын, Дабігатрана этэксілат (па рашэнні ўрачэбнага кансіліуму), Базентан (у дзіцячай практыцы па рашэнні ўрачэбнага кансіліуму), Ніцэргалін, Бетаксалол, Кандэсартан. Разам з тым выключаны 27 лякарстваў.

Абноўлены пералік размешчаны на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Асноўныя лекавыя сродкі - прэпараты, якія задавальняюць патрэбы большасці насельніцтва, яны павінны быць даступны ў неабходнай колькасці, у адпаведнай дозе і форме, а таксама па цане.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI