• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

У Беларусі ўдакладнены парадак функцыянавання пунктаў пропуску праз дзяржграніцу

13.01.2023

Пастановай Савета Міністраў ад 11 студзеня 2023 года нумар 20 унесены змяненні ў парадак функцыянавання пунктаў пропуску праз дзяржаўную граніцу Беларусі. Адпаведныя змяненні ўнесены ў пастанову ўрада ад 10 лютага 2009 года нумар 175, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Прававым актам у новай рэдакцыі выкладаецца палажэнне, якім вызначаны парадак устанаўлення, будаўніцтва (рэканструкцыі), абсталявання, тэхнічнага аснашчэння, адкрыцця, утрымання (у тым ліку фінансавання) і закрыцця пунктаў пропуску праз дзяржаўную граніцу Беларусі. Акрамя таго, вызначаецца парадак прадастаўлення памяшканняў, збудаванняў, тэхналагічнага абсталявання пунктаў пропуску, неабходных для ажыццяўлення пагранічнага, мытнага і іншых відаў кантролю, а таксама памяшканняў для размяшчэння фізічных асоб, не прапушчаных праз дзяржграніцу.

Палажэннем устаноўлена класіфікацыя пунктаў пропуску па відзе міжнародных зносін (аўтадарожныя, чыгуначныя, рачныя, паветраныя, пешаходныя); па характары міжнародных зносін (грузавыя, пасажырскія, грузапасажырскія); па парадку функцыянавання (пастаянныя або часовыя, кругласутачныя або працуючыя ў пэўны перыяд часу сутак); па статусе (міжнародныя, міждзяржаўныя, пункты спрошчанага пропуску).

Назва пунктам пропуску, як правіла, прысвойваецца ў адпаведнасці з назвай чыгуначнага ваказала (станцыі), рачнога порта, аэрапорта, аэрадрома або бліжэйшага населенага пункта.

Дакументам таксама вызначаны арганізацыі, за якімі замацаваны пункты пропуску на праве гаспадарчага вядзення або аператыўнага кіравання. Сярод іх пункты пропуску на чыгуначных вакзалах (станцыях), у рачных партах, аэрапортах - арганізацыі, падпарадкаваныя Міністэрству транспарту і камунікацый; аўтадарожныя пункты пропуску, у якіх размешчаны рэспубліканскія пункты мытнага афармлення, - мытны орган, у рэгіёне дзейнасці якога яны знаходзяцца; пункты спрошчанага пропуску - мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, на тэрыторыі якіх яны знаходзяцца.

Пункты пропуску ўстанаўліваюцца на аснове рашэння Прэзідэнта па прапанове Савета Міністраў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА