• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

У Мінсельгасхарчы абмеркавалі выкананне паставак ільновалакна і гатоўнасць тэхнікі да ўборачнай

05.07.2018
5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінсельгасхарчы разгледзелі пытанні падрыхтоўкі да ўборачнай кампаніі. Нараду са старшынямі камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў правёў 4 ліпеня міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

"Адно з важнейшых пытанняў - выкананне паставак ільновалакна ў лік дзяржаўнага заказу і гатоўнасць тэхнікі да ўборкі лёну. Асаблівая ўвага ўдзялялася пастаўкам на Аршанскі льнокамбінат", - сказалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, на парадку дня была падрыхтоўка збожжаўборачнай тэхнікі і зернесушыльных комплексаў да ўборкі ўраджаю 2018 года і забяспечанасць сельгасарганізацый гаруча-змазачнымі матэрыяламі. Абмяркоўвалася асваенне нарыхтоўшчыкамі крэдытаў для разлікаў за прадукцыю раслінаводства і матэрыяльнае стымуляванне работнікаў за кошт атрымання прадукцыі звыш плана. "Неабходна таксама ўдасканальваць сістэму фінансавання закупкі мінеральных угнаенняў арганізацыямі аграпрамысловага комплексу на 2019 год, у тым ліку арганізацыямі, актывы якіх знаходзяцца ў ААТ "Агенцтва па кіраванні актывамі". Гэта пытанне таксама не засталося без увагі", - адзначылі ў прэс-службе.

Старшыні камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў таксама расказалі аб прынятых мерах па змяншэнні ўплыву наступстваў засухі на выкананне вытворчых паказчыкаў у 2018 годзе.-0-