• Aгрогородок ВейноAгрогородок Вейно
  • Aгорогородок РечкиAгорогородок Речки
  • Памятный знак К.СимоновуПамятный знак К.Симонову
  • Парк агрогородка  ДашковкаПарк агрогородка  Дашковка
  • Агрогородок БуйничиАгрогородок Буйничи
Главная / История одной военной фотографии

“Малы залатнік, ды дарагі” 

19.03.2020

Гісторыя жыцця ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Емельяненка Дзмітрыя Фаміча пачалася ў1925 годзе. Ён нарадзіўся ў п. Новасвет Краснапольскага раёна, Магілёўскай вобласці БССР.


У пачатку вайны юнаку толькі споўнілася 16 гадоў. У жніўні 1941 года яго родную вёску занялі немцы. Яны рабавалі насельніцтва, жорстка распраўляліся з непакорнымі. Восенню 1942 года пачалі насільна вывозіць юнакоў і дзяўчат на працу ў Германію. Дзмітрый Фаміч, каб не трапіць ў рукі фашыстаў, пад час аблаў хаваўся ў лесе, ці ў суседніх вёсках у сваякоў.

У пачатку кастрычніка 1943 года прыйшло доўгачаканае вызваленне. 10 кастрычніка Емельяненка Дзмітрый Фаміч быў прызваны ў рады РККА. Свой першы бой прыняў пад Слаўгарадам, быў другім нумарам мінаметнага разліку. Далей ваяваў на 1-ым Беларускім фронце. Да пачатку аперацыі “Баграціён” вайсковая часць, дзе служыў Дзмітрый Фаміч, знаходзілася ў раёне в. Ніканавічы недалёка ад Быхава. 27 чэрвеня 1944 г. пачалося наступленне. Дзмітрый Фаміч удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Прыбалтыкі і Польшчы.
Перамогу сустрэў на рацэ Эльба. Тут адбылася вядомая сус­трэча савецкіх і амерыканскіх войск. 

Фотаздымкі прадстаўленыя на конкурс з асабістага армейскага альбома Дзмітрыя Фаміча. Зараз захоўваюцца ў школьным музейным вугалку. Яны былі зроблены ў маі 1945 года на рацэ Эльба ў Германіі. На іх малады салдат Чырвонай арміі Емельяненка Дзмітрый Фаміч асабіста і разам з сябрамі. Амерыканскія пехацінцы вельмі здзіўляліся маленькаму росту савецкага салдата, бо ў іх адборнай часці ўсе салдаты былі высокімі, як на падбор. Але на смяшкі амерыканцаў Дзмітрый Фаміч адказваў проста і з юмарам: “Малы залатнік, ды дарагі!”  Ведаў сабе цану “салдат перамогі”. Ведаў яе і камандзір 1208-га стралковага палка ў якім ваяваў Емельяненка. За праяўленую мужнасць салдат быў узнагароджаны медалём “За адвагу”. За гераізм праяўлены ў самым канцы вайны, на тэрыторыі Германіі, быў прадстаўлены камандзірам да высокай узнагароды ордэна “Чырвонай зоркі”. Але вышэйшае камандванне вырашыла абмежавацца медалём за “Баявыя заслугі”.

У маі 2010 года пад час святкавання Дня Перамогі Дзмітрый Фаміч Емельяненка праз 65 гадоў  расказваў гэту цікавую і смешную гісторыю вучням Рэчкаўскай школы. Як бачна за доўгія гады жыцця ветэран не страціў пачуцця гумару і заставаўся шчырым і добразычлівым чалавекам.

Выканала: вучаніца 11 класа Донда Дар’я Аляксандраўна
ДУА “Рэчкаўская сярэдняя школа Магілёўскага раёна”
Кіраўнік: настаўнік гісторыі Жарыкаў Дзяніс Сяргеевіч