Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт
19 красавіка 2021

Добрыя справы аб'ядноўваюць

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі па добраўпарадкаванні рэлігійных аб'ектаў «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб'ядноўвае гісторыя і вера» актывісты абласнога і раённага камітэтаў грамадскага аб'яднання« БРСМ» сумесна з навучэнцамі і прадстаўніком педагагічнага калектыву ДУА «Камінтэрнаўская сярэдняя школа» займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі Свята-Траецкага храма і крыніцы ў аграгарадку Палыкавічы.

Актывісты БРСМ прыбралі сухую расліннасць і галінкі, падмялі прылеглую да крыніцы і храму тэрыторыю.

Як адзначыў настаяцель Свята-Траецкага храма айцец Аляксандр, такога роду мерапрыемствы выхоўваюць і развіваюць у падрастаючага пакалення духоўна-маральныя каштоўнасці, вучаць дапамагаць і быць датычнымі да добрых спраў. Айцец Аляксандр пажадаў усім прысутным добрага здароўя і поспехаў.

Юлія Давыдзенка

Фота Юліі Марковіч

Да спіса навін