Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт
13 красавіка 2021

Медалі «За працоўныя заслугі» - лепшым працаўнікам

8 красавіка ў Палацы Рэспублікі сабраліся прадстаўнікі лепшых працоўных калектываў розных сфер дзейнасці, дзякуючы зладжанай і карпатлівай працы якіх развіваецца наша краіна. Ва ўрачыстай абстаноўцы Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды 45 прадстаўнікам розных сфер.

Звяртаючыся да прысутных у зале, Раман Галоўчанка адзначыў, што іх працоўны шлях, поспехі і прызнанне - гэта яшчэ і яркі прыклад для маладога пакалення, як можна і трэба рэалізаваць сябе ў жыцці.

Вялікая частка дзяржаўных узнагарод уручалася работнікам сельскай гаспадаркі. «Гэта адна з самых складаных і шматпланавых галін эканомікі. У Беларусі ствараюцца ўсе ўмовы для развіцця аграпрамысловага комплексу. Вашай працай надзейна забяспечана харчовая бяспека нашай краіны, а экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі - гэта адзiн з самых растучых напрамкаў прыцягнення валютнай выручкі ў краіну», - сказаў прэм'ер-міністр.

Сярод узнагароджаных медалямі «За працоўныя заслугі» ёсць і прадстаўнікі Магілёўскага раёна. Гэта першы намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Алег Маслак, дырэктар унітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства «Магілёўская абласная праектна-пошукавыя станцыя аграхімізацыі» Алег Халянкоў, дырэктар ААТ «Палыкавічы» Аляксей Шупляк, дырэктар філіяла «Вендарож» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Магілёўэнерга» Аляксандр Жыбурт, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ЗАТ «Агракамбінат «Зара» Аляксей Макосаў.

«Назапашаны вамі жыццёвы вопыт - гэта сур'ёзны падмурак для таго, каб, адштурхнуўшыся ад ужо дасягнутых здзяйсненняў, ісці далей да новых працоўных дасягненняў. Матываваным і самаадданым людзям скорацца любыя вышыні, асабліва калі гаворка ідзе пра далейшае развіццё Беларусі», - падсумаваў Раман Галоўчанка.

Да спіса навін