Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт
8 мая 2024

Пракурорам Магілёўскага раёна прызначаны Яўген Івуцін

У Магілёўскім райвыканкаме прадстаўлены новы пракурор Магілёўскага раёна. Ім прызначаны Івуцін Яўген Валянцінавіч. У прысутнасці старшыні райвыканкама Алега Чыкіды, прадстаўнікоў праваахоўных органаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама Яўгена Івуціна прадставіў пракурор Магілёўскай вобласці старшы саветнік юстыцыі Валерый Куліковіч.

Было адзначана, што Яўген Івуцін пасля заканчэння ў 2004 годзе Беларускага інстытута правазнаўства пачаў службу ў Мсціслаўскім раёне на пасадзе стажора, следчага пракуратуры. У 2008 годзе працаваў у Магілёўскім раёне старшым следчым пракуратуры. У гэтым жа годзе пераведзены ў Магілёўскую абласную пракуратуру старшым пракурорам аддзела па наглядзе за дазнаннем, у далейшым працаваў намеснікам начальніка, начальнікам аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Пракурор Магілёўскай вобласці Валерый Куліковіч і старшыня райвыканкама Алег Чыкіда павіншавалі Яўгена Івуціна з прызначэннем на новую пасаду і пажадалі поспехаў у выкананні прафесійных задач, накіраваных на забеспячэнне законнасці і правапарадку на тэрыторыі Магілёўскага раёна ва ўзаемадзеянні з органамі ўлады, праваахоўным блокам, кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый.

Да спіса навін