Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт
28 верасня 2022

Замест акцыі «Чысты лес» сёлета Мінлясгас правядзе акцыю «Адновім лясы разам» на Магілёўшчыне

Замест акцыі «Чысты лес» сёлета Мінлясгас правядзе акцыю «Адновім лясы разам». Пра гэта расказалі ў прэс-службе ведамства.

Пройдзе акцыя з 8 па 22 кастрычніка на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, якая найбольш пацярпела сёлета ад ветравалаў. Да 1 верасня ў рэгіёне было распрацавана амаль 3 млн кубаметраў ветравальна-бураломнай драўніны. Зараз тут плануецца стварыць новыя лясы на плошчы не менш за 500 гектараў.

– Усё лета ў напружаным рэжыме работнікі лясгасаў ліквідавалі наступствы непагадзі, аператыўна распрацоўвалі пашкоджаную драўніну, каб не дапусціць страты яе якасці. А зараз прыйшоў час для аднаўлення прыроднага багацця краіны, – адзначыла прэс-сакратар Мінлясгаса Анастасія Мацкевіч.

Каб прыняць удзел у акцыі, валанцёраў просяць звярнуцца ў найбліжэйшыя лясгасы і лясніцтва Магілёўскай вобласці.

СБ

Да спіса навін