Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт
19 лютага 2024

Беларусы ўпершыню прабіліся ў 1/4 фіналу ЧС па пляжным футболе


Беларуская зборная па пляжным футболе ўпершыню патрапіла ў чвэрцьфінальную стадыю чэмпіянату планеты, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Гэта стала вядома пасля сённяшняй перамогі каманды Сенегала над калумбійцамі - 5:3. Раней беларусы выйгралі ў сенегальцаў (6:4) і японцаў (3:1) і цяпер незалежна ад вынікаў паядынкаў 3-га тура заваявалі адзін з двух пропускаў у плей-оф з папярэдняй групы С. Становішча каманд пасля двух гульнявых дзён: Беларусь - 6 ачкоў, Сенегал - 3, Японія - 3, Калумбія - 0. Уладальнік другой пуцёўкі ў васьмёрку суіскальнікаў узнагарод вызначыцца 20 лютага пасля сустрэч Беларусь - Калумбія і Японія - Сенегал. Прадстаўнікі гэтай групы ў чвэрцьфінале будуць сапернічаць з камандамі квартэта D. Там становішча пасля двух тураў такое: Бразілія - ​​5 ачкоў, Партугалія - ​​3, Аман - 3, Мексіка - 0.
Пуцёўкі ў чвэрцьфінал з груп А і В ужо заваявалі зборныя Італіі, ААЭ , Таіці і Ірана.
Чвэрцьфінальныя сустрэчы пройдуць 22 лютага, паўфіналы намечаны на 24 лютага, а вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул і матч за бронзу адбудуцца 25 лютага.

Да спіса навін