Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт
20 лютага 2023

Магілёўская вобласць прымае эстафету рэспубліканскага промапраекта «Выбіраем студатрад»

24 лютага Магілёўская вобласць прыме эстафету рэспубліканскага промапраекта «Выбіраем студатрад». Пра гэта расказала галоўны спецыяліст Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Арына Сафонькіна.

Прамапраект прадоўжыцца з лютага па чэрвень у штабах працоўных спраў пярвічных арганізацый БРСМ устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі і тэрытарыяльных штабах студэнцкіх атрадаў.

Патэнцыйныя ўдзельнікі студатрадаўскага руху змогуць загадзя забраніраваць месцы ў студатрадах, адзначыць у заяўцы, чым бы хацелі займацца ў атрадзе, на якую зарплату разлічваюць.

У Магілёве 24 лютага ў 11:00 у кінатэатры «Радзіма» па вуліцы Ленінскай, 47 будзе арганізавана інтэрактыўная пляцоўка ў фае першага паверха. Удзельнікі акцыі змогуць пазнаёміцца з дзейнасцю студатрадаўскага руху, будуць працаваць выставы «Труд-Крут», фотасушкі, фотазоны, пройдзе трансляцыя відэаролікаў, а, галоўнае, усе жадаючыя працаўладкавацца змогуць запоўніць свае анкеты.

У сярэдняй школе №1 Бялыніч ім. Н.І. Пашкоўскага будзе паказана промапрадукцыя студатрадаўскага руху, арганізатары акцыі раскажуць аб рабоце ў студэнцкіх атрадах па напрамках дзейнасці.

У гэты ж дзень у Бабруйскім дзяржаўным медыцынскім каледжы пройдзе дыялогавая пляцоўка «Трэці працоўны» з навучэнцамі. Дзеці даведаюцца аб дзейнасці беларускіх студэнцкіх атрадаў, пазнаёмяцца з промапрадукцыяй, відэаролікамі і статыстыкай за папярэднія гады.

СБ

Да спіса навін