Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт
19 чэрвеня 2023

Прамвытворчасць у Беларусі ў студзені-маі вырасла на 4,1 працэнта


Аб'ём прамысловай вытворчасці ў Беларусі ў студзені-маі склаў Br73,2 млрд, або ў супастаўных цэнах 104,1 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2022 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

 Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці вырасла на 3,8 працэнта, у апрацоўчай - на 5,2 працэнта.

 Па відах эканамічнай дзейнасці "Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам" вытворчасць скарацілася на 2,4 працэнта, а ў водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў - вырасла на 0,1 працэнта.

 Індэкс прамысловай вытворчасці за май 2023 года да мая 2022-га склаў 111,3 працэнта, да красавіка 2023 года - 100,8 працэнта.

Да спіса навін