Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт
21 лютага 2023

Рэспубліканская акцыя «Я служу!» адбудзецца ў Магілёве 22 лютага

Рэспубліканская акцыя «Я служу!» адбудзецца ў Магілёве 22 лютага на базе в/ч 72471 Пашкова. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Як расказалі субяседнікі, у мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, прымуць удзел прадстаўнікі маладзёжных атрадаў аховы правапарадку з ліку навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі Магілёўскай вобласці.

Сустрэча маладых людзей з вайскоўцамі пачнецца з адкрытага дыялогу «Беларусь. Мір. Стварэнне». Для гасцей адбудзецца дэманстрацыя тэхнікі. Акрамя таго, хлопцам раскажуць аб умовах праходжання воінскай службы, а таксама адкажуць на ўсе пытанні.

Далей пройдзе семінар-практыкум «Адзін дзень з жыцця салдата», які ўключае ў сябе знаёмства з побытам вайскоўцаў і абед ваенна-палявой кухні.

mogilev-region.gov.by

Да спіса навін