Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт
19 красавіка 2021

У рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел больш за 2,3 млн беларусаў, сабрана больш за Br9 млн

У рэспубліканскім суботніку, паводле папярэдніх даных, прынялі ўдзел каля 2,3 млн беларусаў, сабрана больш за Br9 млн. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Больш за 2,3 млн людзей задзейнічаны ў суботніку. Паводле папярэдніх даных, сабрана больш за Br9 млн. У бягучым годзе сабраныя сродкі вырашылі накіраваць на дзве асноўныя задачы. Адна з іх - умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў. Акрамя таго, у гэтым годзе 80-годдзе з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, таму асаблівую ўвагу мы ўдзяляем помнікам, месцам пахавання нашых герояў, таму 50 працэнтаў сродкаў пойдуць на гэту добрую справу", - сказаў Аляксандр Субоцін.

Урад таксама далучыўся сёння да суботніка. Віцэ-прэм'еры разам з супрацоўнікамі апарата Савета Міністраў высаджваюць хвоі і бярозы ва Уздзенскім лясгасе.

БелТА

Да спіса навін